Замалёўкі бабулі-3

15.07.2016, 17:49  |  Блогі » Блог Таццяны Севярынец

Замалёўкі бабулі-3
“Бабуля, а ты калі да мяне прыедзеш?” - сумны голас Грынечкі ў тэлефоне. Ён у лагеры. А бабуля носіцца па горадзе з пікетамі і подпісамі… Усё, еду, маё сонейка!

Лагер у Лётцах, мястэчка за тры прыпынкі дызеля “Віцебск- Полацк”.

Люблю ў цягніку глядзець у вакно: такая прыгажосць! Заблукаў паміж Грышанамі і Княжыцамі нейкі дамок: людзі жывуць, і назва вуліцы нават. Канешне, Чыгуначная. Сумна, уяўляю, колькі тут іх было, тых дамкоў уздоўж чыгункі ды й не толькі тут…

А Грынечка ўжо хвалюецца, тэлефануе, кажа, дзе яго шукаць у лагеры.

Станцыя, кіламетр праз вёску, у лесе ўжо чуваць музыку – лагер блізка. Гасцінцы ўнуку ў заплечніку адцягваюць плечы, затое будзе малому радасці!

Першай справай выгружаем гасцінцы, бярэм сабойку і крочым да возера Шэвіна катацца на катамаранах – гэта ў Грынькавай замове: квас, фоцік і катамаран. Зранку халаднавата, а тут ужо сонейка расшчодрываецца.

Проста на лагернай тэрыторыі – масляты. Як прапусціць такі падарунак?
Далей праз санаторый – да возера. Грынечка ў любым месцы самым чароўным чынам арыентуецца, праверана, і кожны раз даюся дзіву: адкуль у яго такое пачуццё прасторы - любы горад, лес, вёска. Упэўнена вядзе праз лес, заблытаны лабірынт санаторных дарожак.

Спачатку падсілкавацца. А там ужо і на катамараны. Па дарозе мой праваднік распавядае пра лагернае жыццё-быццё, паказвае патаемныя месцы, зрывае па дарозе чарніцы, маліну, частуе бабулю, фоткае.

На возеры ціша, у зарасніку - лебедзі, качкі з дзеткамі. Круцім педалі на старэнькім катамаране. Бывае, прыходзіцца і рукамі іх круціць, але нічога, здольваем аб’ехаць возера па ўсіх накірунках.

Шэвіна – улюбёнае месца адпачынку віцеблянаў. Звычайна тут шмат людзей, а сёння, пасля амаль двухтыднёвых залеў, мы з Грынькам і 2-3 санаторцы. А нам і добра: ёсць пра што паразмаўляць ды памаўчаць - ніхто не перашкаджае. Малоцім сабе люстэрка возера, намагаемся не спужаць лебядзей ды качак, а над намі плывуць белыя, без дажджу, аблокі – такі пакой!

“Здаўшы” пад абед унучыка выхавальніцы, папрасіўшы яго падзяліцца гасцінцамі з сябрамі, спяшаюся ў Віцебск, бо там беганіна па пікетах ды подпісах чакае…

Замалёўкі бабулі-3
Замалёўкі бабулі-3
Замалёўкі бабулі-3
Замалёўкі бабулі-3
Замалёўкі бабулі-3
Замалёўкі бабулі-3
Замалёўкі бабулі-3
Замалёўкі бабулі-3
Замалёўкі бабулі-3
Замалёўкі бабулі-3
Замалёўкі бабулі-3

Навіны па тэме