У Віцебску на пікет БХД выклікалі міліцыю і патрабавалі зняць сцяг (фота)

25 ліпеня 2016 10:02  |  Палітыка

У Віцебску на пікет БХД выклікалі міліцыю і патрабавалі зняць сцяг (фота)

23 ліпеня віцебскія прамоўцы БХД Таццяна Севярынец і Алена Шабуня правялі тры пікеты: каля Паўднёвага рынку – у падтрымку Таццяны Севярынец, на плошчы Волі – сумесны, каля Віцебскага чыгуначнага вакзала – у падтрымку Алены Шабуні.

“Самыя гарачыя дыскусіі адбыліся на першым пікеце. Крыху было смешна, калі з крамы “Веста” выскачыў ахоўнік, глянуў, што пікет ад Севярынец, схапіўся за галаву і знік у дзвярах крамы”, – адзначыла Алена Шабуня.

На сумесны пікет да ГЦ “Марка-сіці” адмыслова прыехаў спадар, бо пачуў крычалку “Віват, Беларусь!”, пажадаў нават зрабіць фотасесію з прэтэндэнтамі. Каля вакзала міліцыянт ветліва запытаў “Рашэнне гарвыканкама”, пажадаў поспехаў. Разам на трох пікетах сабрана больш за 100 подпісаў.

22 ліпеня каманда Таццяны Севярынец рабіла пікет каля паліклінікі №3, што “трышчыць” ад колькасці пацыентаў, дзе абслугоўваецца і Білева. Там на пікетоўцаў выклікалі міліцыю, спрабавала прагнаць сястра-гаспадыня, патрабавалі зняць сцяг. Але і там подпісы збіраліся не блага – больш за 50 за 2 гадзіны.

“Шмат хто дзякаваў ды казаў, што вельмі люба бачыць свой сцяг на вуліцы, што ёсць людзі, з кім можна паразмаўляць аб набалелым”, – падкрэсліла Алена Шабуня.

Болей навін