У Віцебску подпісы за праўладнага кандыдата збіраюць у пацыентаў паліклінікі

26 ліпеня 2016 17:09  |  Палітыка

У Віцебску подпісы за праўладнага кандыдата збіраюць у пацыентаў паліклінікі

Подпісы за праўладнага кандыдата па Віцебскай- Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 збіраюцца ў пацыентаў паліклінікі №3. Пра гэта чулі не раз і не два сябры ініцыятыўнай групы прамоўцы Таццяны Севярынец і падчас збору подпісаў ад дзвярэй да дзвярэй, і падчас пікетаў каля той жа паліклінікі.

Наіўныя выбарцы на прапанову падтрымаць прамоўцу кажуць: “Ой, а я ўжо прагаласаваў(ла). Быў(ла) на прыёме ў доктара, дык прагаласаваў(ла), за гінеколага”. (Наконт “прагаласаваў(ла)” асобная размова…)

На тлумачэнні, што ў кабінеце доктара ў іх подпісы збіраць не маюць права, гэта зламыснае парушэнне выбарчага заканадаўства, за якое прадуглежана адказнасць, недаверліва паглядаюць на нас. Непісьменнасцю сваіх пацыентаў і карыстаюцца дактары. А што не ведаюць самі, то добра ведаюць, бо яшчэ і папярэджваюць: “Калі вам прапануюць падпісацца за гэтага чалавека ў іншым кабінеце, то больш не падпісвайце”.

Малады чалавек нават пагаджаецца назваць імя доктара, але не можа ўзгадаць, паказвае паперку з подпісам доктара, ці то рацэпт, ці то рэкамендацыі, прозвішча разабраць цяжка. Мы фатаграфуем подпіс доктара з яго дазволу, просім напружыцца ды ўспомніць, у якім кабінеце гэта было, каб можна было выявіць прозвішча, але дарэмна: памяць адмаўляе хлопцу…

Можа, пракуратура зацікавіцца гэтай інфармацыяй, праявіць сваю прафесійную пільнасць ды наведае паліклініку №3 Віцебска, дзіцячую абласную паліклініку, што на Чкалава, дзе, па словах выбарцаў, адбываецца тое ж самае? Ці захочуць абараніць Закон?

Як і хто збірае подпісы за праўладнага прэтэндэнта па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19 Васіля Чэкана, мы ўжо пісалі, падалі скаргі ў пракуратуру і абласную выбарчую камісію.

Параваабаронцы ж спяшаюцца з высновамі, што ў гэтай парламенцкай кампаніі менш выкарыстоўваецца адміністрацыйны рэсурс. Яшчэ як выкарыстоўваецца!

У Віцебску подпісы за праўладнага кандыдата збіраюць у пацыентаў паліклінікі

Болей навін