Салігорск: правы спартовай школы больш важныя за палітычныя правы грамадзян

29 ліпеня 2016 11:46  |  Палітыка

Салігорск: правы спартовай школы больш важныя за палітычныя правы грамадзян

27 ліпеня ў Салігорску адбыўся суд па скарзе актывіста БХД Уладзіміра Шылы на забарону мітынгу на адзіным дазволеным месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе – стадыёне “Будаўнік”. Мітынг заяўляўся на 18 чэрвеня, але ў яго правядзенні адмовілі, бо там у гэты час працавала дзіцячая спартыўная школа. Альтэрнатыўнай пляцоўкі пад акцыю таксама не далі, хоць пра яе і прасілі ў заяўцы.

Суддзя Юлія Гаршкову скаргу не задаволіла. Пры гэтым прадстаўнік выканкама прызнаў, што пры падачы заяўкі закон аб масавых мерапрыемствах парушаны не быў.

“Суд фактычна прызнаў прыярытэт школы ў параўнанні з законам аб масавых мерапрыемствах. Суд прызнаў маё права на рэалізацыю грамадзянскіх і палітычных правоў другасным у параўнанні са спартовай школай”, – адзначыў Уладзімір Шыла, заявіўшы, што не здзіўлены рашэннем суддзі, бо “ўсе галіны ўлады растуць з аднаго ствала”, “а кожнага суддзю прызначае на працу асабіста Лукашэнка”.

Актывіст плануе абскарджваць рашэнне суду ў абласным судзе.

Болей навін