Павел Севярынец распавёў віцэ-маршалку польскага Сейму пра БХД

04 жніўня 2016 15:17  |  Галоўныя навіны

Павел Севярынец распавёў віцэ-маршалку польскага Сейму пра БХД

Сустаршыня БХД Павел Севярынец узяў удзел у сустрэчы віцэ-маршалка польскага Сейму Рышарда Тэрлецкага з лідэрамі беларускіх дэмакратычных сілаў у Менску.

Пры сустрэчы былі абмеркаваныя палітычнае становішча і дапамога Польшчы ў падтрымцы дэмакратыі ў Беларусі. Павел Севярынец падняў пытанне нерэгістрацыі БХД – і Рышард Тэрлецкі паведаміў: польскі бок будзе настойваць на рэгістрацыі палітычных партыяў у Беларусі. Таксама Павел выказаў польскаму госцю занепакоенасць у сувязі з магчымым прызнаннем несапраўдных і несвабодных “выбараў” увосені 2016 года.

– Польская дзяржава, канечне, вольна выбірае, з кім развіваць стасункі, – сказаў у інтэрв’ю прэс-службе БХД Павел Севярынец, – але аб’ектыўна галоўныя партнёры Польшчы ў Беларусі – гэта тыя, хто абараняе дэмакратыю і свабоду, а не тыя, хто яе топча.

Болей навін