У Кіеве прайшоў сумесны лагер хрысціянскіх дэмакратаў Беларусі, Нідэрландаў і Украіны (фота)

11 жніўня 2016 12:25  |  Галоўныя навіны

У Кіеве прайшоў сумесны лагер хрысціянскіх дэмакратаў Беларусі, Нідэрландаў і Украіны (фота)

У Кіеве ва Украінскай евангельскай тэалагічнай семінарыі прайшоў летні хрысціянска-дэмакратычны лагер “Роля хрысціянскіх каштоўнасцяў у рэалізацыі палітычнай дзейнасці», арганізатарамі якога выступілі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, ГА «Інстытут хрысціянскай дэмакратыі» (Украіна) і Навукова-даследчы інстытут Рэфармацкай партыі (Wetenschappelijk Instituut SGP) з Нідэрландаў.

Мэтай лагера была падрыхтоўка маладых палітыкаў хрысціянска-дэмакратычнага кірунку да практычнай палітычнай дзейнасці. Удзел у ім прынялі прадстаўнік БХД, Рэфармацкай партыі і Хрысціянска-Дэмакратычнага Саюза Украіны. Сярод разгледжаных пытанняў – хрысціянскія каштоўнасці ў палітыцы, глабальныя выклікі для хрысціянскіх палітыкаў, абарона традыцыйнай сям’і і грамадскай маралі ў сучасным ліберальным грамадстве і ва ўмовах еўраінтэграцыі, кіраванне дзяржаўнымі справамі на падставе хрысціянскіх прынцыпаў.

З лекцыямі падчас лагера выступілі кандыдат філасофскіх навук, прэзідэнт фонду «Сям’я», вядучы спецыяліст у галіне сямейнай палітыкі, кандыдат на пасаду Ўрадавага ўпаўнаважанага па пытаннях сямейнай палітыкі Адрыян Букавінскі (Украіна), пастар, лідар служэння «Eastern Europe Reformation», дырэктар Усходнееўрапейскага лідарскага форуму і Школы рэфармацыі грамадства Яраслаў Лукасік (Украіна), доктар юрыдычных навук, дацэнт Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі Марына Мядзведзева (Украіна), дырэктар ГА «Інстытут хрысціянскай дэмакратыі”, народны дэпутат Украіны V-VI скліканняў Уладзімір Марушчанка, кандыдат юрыдычных навук , навуковы супрацоўнік Інстытута дзяржавы і права ім. В.М.Карэцкага Нацыянальнай акадэміі навук Украіны Алена Львова (усе Украіна), прафесар Эверт Бостма з Нідэрландаў.

Сустаршыня БХД Георгій Дзмітрук у сваім выступе распавёў аб рэалізацыі хрысціянскіх каштоўнасцяў у апазіцыйнай палітычнай дзейнасці.

Па словах удзельнікаў, удзел у лагеры дапамагае лепш падрыхтавацца да палітычнай дзейнасці, у прыватнасці навучыцца адстойваць свае перакананні пры зносінах з іншымі людзьмі; дапамагае пазнаёміцца маладым хрысціянскім палітыкам як унутры адной палітычнай партыі, так і з розных краін.

Болей навін