Вольга Кавалькова: Ярмошына спрабуе прадаць свае абавязкі як крок да свабодных выбараў

11.08.2016, 16:17  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Вольга Кавалькова: Ярмошына спрабуе прадаць свае абавязкі як крок да свабодных выбараў
Лідар Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова пракаментавала заявы кіраўніка місіі ПАРЕ АБСЕ Гізэлы Вурм наконт таго, што ЦВК дазволіў назіральнікам рабіць копіі ці фатаграфаваць пратаколы пасля падліку галасоў. Паводле яе, ужо больш за дзясятак гадоў участковыя выбаркамі павінны даваць магчымасць назіральнікам рабіць копіі выніковых пратаколаў.

“І толькі зараз гэта заўважылі прадстаўнікі ПАРЕ. Відаць, трэба нейкі прагрэс у правядзенні выбараў прызнаць”, - заявіла яна ў каментары bchd.info.

Яна нагадала, што, згодна з артыкулам 13 Выбарчага кодэксу, назіральнік мае права зрабіць копію пратаколу участковай камісіі аб выніках галасавання сваімі сіламі і сродкамі.

“Тое, што на выбарах 2015 году яны пазбавілі назіральнікаў такой магчымасці - дык гэта парушэнне заканадаўства. А зараз яны кажуць незалежным назіральнікам з дэлегацыі ПАРЕ, што дазвол фота пратаколаў - гэта іх крок да свабодных выбараў. Кіраўніцтва ЦВК - ну проста фокуснікі. Наша задача зрабіць усё магчымае, каб Ярмошына і кампанія не змаглі прадаць Захаду свае абавязкі замест рэальных крокаў па дэмакратызацыі выбарчага працэсу”, - падкрэсліла Вольга Кавалькова.

Навіны па тэме