16 жніўня – форум “Свабоду палітвязням!”

15.08.2016, 11:58  |  Галоўныя навіны, Палітыка

16 жніўня – форум “Свабоду палітвязням!”
У аўторак 16 жніўня а 18:00 у Менску па адрасе Чарнышэўскага 3 пачнецца форум “Свабоду палітвязням!”. Форум арганізоўваюць грамадскія арганізацыі, праваабаронцы, палітычныя партыі. Мэта форуму – прыцягнуць увагу грамадства і міжнароднай супольнасці да праблемы палітычных рэпрэсій у Беларусі. Уціск па палітычных прыкметах абвастрыўся ў апошнія месяцы – сведчанне таму “Справа Пальчыса”, “Справа Кондруся”, “Справа анархістаў”, шматлікія штрафы за мірныя акцыі пратэсту, суды і канфіскацыі.

Да ўдзелу ў форуме запрашаюцца тыя, хто падвяргаўся рэпрэсіям, сваякі палітвязняў, лідары і актывісты палітычных партыяў, грамадскіх арганізацыяў, праваабаронцы, журналісты, дыпламаты.

У праграме форума: агляд справаў Кондруся, Пальчыса, Жамчужнага, Бандарэнкі, Паліенкі, Садоўскай, Багінскай, Вінаградава ды іншых; абмеркаванне пытання дапамогі і акцыяў салідарнасці, прыняцце выніковага дакумента.

Запрашаем да ўдзелу зацікаўленых і журналістаў.

Навіны па тэме