Заклікаем падтрымаць у судзе Валянціну Вяжэвіч!

17 жніўня 2016 20:39  |  Палітыка

Заклікаем падтрымаць у судзе Валянціну Вяжэвіч!

18 жніўня ў Мінскім абласным судзе адбудзецца судовае паседжанне па справе Валянціны Вяжэвіч, якая ўжо некалькі гадоў запар змагаецца з чыноўнікамі і суддзямі Мінскага раёна і вобласці.

Прынцыповая жанчына з вёскі Крылава зрабіла выклік судовай сістэме і бязмежжу чыноўнікаў, якія сталі на бок былога дырэктара Ждановіцкага кірмашу. Незаконнае прысваенне зямлі і будаўніцтва, хабарніцтва і падробка дакументаў, шматгадовая цяжба і зваротныя пазовы, якія ператварыліся ў цяжар штрафаў — усё гэта даўно ўжо спыніла б большасць з нас, але не актывістку БХД, якая з-за сваёй прынцыповасці і пачуцця ўласнай годнасці працягвае змаганне з несправядлівасцю.

Заклікаем ўсіх, хто ведае, як важна салідарнасць, прыйсці а 14-й гадзіне ў Мінскі абласны суд, які знаходзіцца па адрасе: вул. Свярдлова, д.3. (каля Галоўпаштамта).

Болей навін