Сябра акруговай камісіі ад КПБ – Вользе Кавальковай: мы на вашы “чыхі” рэагаваць не будзем

19 жніўня 2016 17:09  |  Палітыка

Сябра акруговай камісіі ад КПБ – Вользе Кавальковай: мы на вашы “чыхі” рэагаваць не будзем

Сябры Дамброўскай участковай камісіі ў Мінску тэлефануюць у тыпаграфію, у якой друкавала ўлёткі прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, лідар Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова, і патрабуюць прадставіць дадатковыя дакументы, якія пацвярджаюць друк. Пры гэтым самому кандыдату ніхто не тэлефанаваў на гэтую тэму, і ніхто ў яе не прасіў гэтых дакументаў.

“У той жа час сябар камісіі ад КПБ Андрэй Лапіцкі, які 18 жніўня спрабаваў сарваць маю сустрэчу з выбаршчыкамі, на маё пытанне, чым яны кіруюцца, патрабуючы гэтыя дакументы, нічога не патлумачыў і сказаў самой шукаць неабходныя абгрунтаванні ў законах. Паводзіў сябе па-хамску. На маю просьбу зафіксаваць парушэнне ў прычыны адсутнасці выходных дадзеных на плакатах у праўладных кандыдатаў (на фота) сказаў, што на мае “чыхі” рэагаваць ніхто не будзе, і сказаў звяртацца пісьмова”, – паведаміла bchd.info Вольга Кавалькова.

Яна назвала такія паводзіны сябраў участковай камісіі непрымальнымі, іх дзеянні некампетэнтнымі і перашкаджаючымі правядзенню агітацыйнай кампаніі. “Мы будзем патрабаваць пазбаўлення іх паўнамоцтваў”, – сказала лідара ХДР.

“Учора Ярмошына (старшыня ЦВК – рэд.) дала адмашку, і камісіі адразу ж кінуліся выконваць загады. Улады вяртаюцца да старых спосабаў, калі ціснуць на тыя тыпаграфіі, якія друкуюць улёткі незалежных кандыдатаў. У гэтай тыпаграфіі яшчэ некалькі хрысціянскіх дэмакратаў замовілі друк, і цалкам магчыма, што гэтыя новыя патрабаванні да тыпаграфіі накіраваныя на тое, каб сарваць агітацыйную кампанію БХД”, – адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, выказаўшы меркаванне, што ціск на кандыдатаў і перашкоды з боку выбаркамаў будуць толькі павялічвацца.

Сябра акруговай камісіі ад КПБ – Вользе Кавальковай: мы на вашы “чыхі” рэагаваць не будзем

Болей навін