Кампанія 2016. Гаспадары жыцця з выбаркамаў

24 жніўня 2016 15:55  |  Блог Віталя Рымашэўскага

Дэмакратычных выбараў у Беларусі няма. Ад адной выбарчай кампаніі да іншай мэта працы ўладаў – знайсці новыя метады падаўлення актыўнасці дэмакратычных кандыдатаў, але так, каб гэта не выглядала зусім ужо брутальна ў вачах назіральнікаў АБСЕ. Прамая ілюстрацыя – арганізацыя сустрэч з выбаршчыкамі для дэмакратычных кандыдатаў.

Прыклад. Дамброўская выбарчая акруга № 103, дзе праводзіць кампанію прадстаўнік Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Вольга Кавалькова.

Са слоў акруговай камісіі, будучы прызначэнец ад улады ў Палату прадстаўнікоў заняў УСЕ (!) месцы для сустрэч з выбаршчыкамі ў УСІХ (!) надаваемых памяшканнях (мабыць гэта адбылося яшчэ да рэгістрацыі кандыдата. (Такая ж сітуацыя і па іншых акругах)

Для Вольгі Кавалькова месца і час сустрэч выдаюць з баямі, пасля скаргаў на парушэнні закона.

Выбаршчыкаў запрашаем на 18:30. У 18:00 у зале ўжо сядзіць 8, якія «выпадкова зайшлі». Праўладныя арганізацыі атрымалі разнарадкі на ўдзел у сустрэчах з дэмакратычнымі кандыдатамі. Пытанні падрыхтаваныя загадзя.

Пачынаем сустрэчу, але сябры акруговай камісіі спрабуюць узяць усё пад свой кантроль. Па іх сцэнары весці сустрэчу, даваць людзям і кандыдату права выступаць павінны яны. Лёгка ўявіць, у што можа ператворыцца такое мерапрыемства з васьмю падстаўнымі пад кіраўніцтвам выбаркама.

Пры падтрымцы людзей выбаркамаўцаў паставілі на месца.

Паказальна хамства чальцоў выбаркамаў і іх беспамернае пачуццё сваёй перавагі і перад кандыдатам, і перад тымі, якія прыйшлі людзьмі. Яны сёння адчуваюць сябе начальнікамі “выбараў” у Беларусі. Даводзіцца ўвесь час нагадваць, што ад «начальніка» да крымінальнага злачынца, які ўдзельнічае ў фальсіфікацыі – адзін крок.

Вынік: у сустрэчы ўзялі ўдзел каля 30 чалавек. Відэа на FB c спробай сарваць сустрэчу Вольгі Кавальковай прагледзела больш за 600…

P.S. Відэа пра тое, як члены выбаркамаў разам з работнікамі ў цывільным ўдзельнічаюць у пікетах дэмакратычных кандыдатаў.

Болей навін