Таццяна Шамбалава: пенсіі павінны аднолькава налічвацца міліцыянтам і рабочым, настаўнікам і чыноўнікам (відэа)

26.08.2016, 13:07  |  Навіны » Палітыка

Таццяна Шамбалава: пенсіі павінны аднолькава налічвацца міліцыянтам і рабочым, настаўнікам і чыноўнікам (відэа)
Беларуская хрысціянская дэмакратыя выступае за справядлівыя і годныя пенсіі для кожнага беларуса і за ўвядзенне абавязковых накапляльных пенсій. Пра гэта падчас свайго тэлевыступу заявіла прамоўца БХД па Крычаўскай акрузе № 83 Таццяна Шамбалава.

“У кожнага застрахаванага работніка павінен быць уласны рахунак, куды адлічваюцца грошы на яго пенсійныя выплаты. Гэта будуць уласныя сродкі чалавека, і кожны сам зможа вырашаць, калі яму выйсці на пенсію і якую суму ён будзе атрымліваць”, - сказала яна.

“Павышэнне пенсій за кошт перадачы ў накапляльны пенсійны фонд 25% ад прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці. Гэтыя сродкі забяспечаць выплаты сённяшнім пенсіянерам, бо старэйшае пакаленне мае права на сваю долю ў створаным іх рукамі нацыянальным багацці”, - дадала прамоўца.

Паводле яе, павінны быць аднолькавыя ўмовы для налічэння пенсій для настаўнікаў, міліцыі, чыноўнікаў, рабочых і іншых катэгорый насельніцтва. “Пенсійны ўзрост не павінен падвышацца”, - падкрэсліла Таццяна Шамбалава.

Навіны па тэме