Антон Вайцехаў: мала прыйсці і прагаласаваць – трэба абараніць свой голас (відэа)

26.08.2016, 14:06  |  Навіны » Палітыка

Антон Вайцехаў: мала прыйсці і прагаласаваць – трэба абараніць свой голас (відэа)
“На жаль, у Беларусі на выбарах важна не як галасуюць, а як лічаць галасы”, - заявіў падчас свайго тэлевыступу прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Дзятлаўскай акрузе № 56 Антон Вайцехаў.

“Таму сёння мала прыйсці і прагаласаваць – трэба абараніць свой голас. Не дапусціць фальсіфікацый”, - адзначыў прамоўца.

Ён заклікаў усіх, каму не абыякавы лёс Беларусі, далучыцца да яго каманды і да незалежнага назірання.

Нагадаем, што БХД удзельнічае ў назіранні ў межах кампаніі “Права выбару”.

Навіны па тэме