Магілёў: сябры каманды спікера БХД дапамаглі навесці парадак ля помніка гісторыі ХІХ стагоддзя (фота)

29 жніўня 2016 09:35  |  Грамадства

Магілёў: сябры каманды спікера БХД дапамаглі навесці парадак ля помніка гісторыі ХІХ стагоддзя (фота)

Спікер Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Магілёўскай-Ленінскай акрузе № 84 Андрэй Бодзілеў разам з членамі каманды прыняў удзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі каля будынка-помніка гісторыі ХІХ стагоддзя.

Паводле яго слоў, на пасяджэнні камісіі па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты да іх звярнуўся жыхар акругі, старшыня абласной рады Беларускага дабраахвотніцкага таварыства абароны помнікаў гісторыі і культуры Уладзімір Краўчанка з просьбай аказаць дапамогу ў навядзенні парадку на прылеглай да будынка тэрыторыі.

«Наша каманда не магла не адгукнуцца на дадзеную просьбу, ужо тры разы мы прынялі ўдзел і аказалі дапамогу. Мы за тое, каб помнікі гісторыі не знішчалі, а захоўвалі. Каб людзі памяталі гісторыю свайго роднага горада. На жаль, больш ніхто з кандыдатаў не адгукнуўся на гэтую просьбу, нават прафесар кафедры археалогіі, сенатар Ігар Марзалюк. Вось так жадаючыя патрапіць у Палату Прадстаўнікоў адгукаюцца на просьбы выбаршчыкаў сваёй акругі!” – адзначыў Андрэй Бодзілеў.

Болей навін