Максім Гацак: трэба пазбавіць датацый БРСМ і “Белую Русь” (відэа)

30 жніўня 2016 10:51  |  Палітыка

Максім Гацак: трэба пазбавіць датацый БРСМ і “Белую Русь” (відэа)

У Беларусі неабходны перагляд выдаткаў і датацый бюджэту, ураўнаванне ўзросту выхаду на пенсію для ўсіх катэгорый насельніцтва. Пра гэта заявіў у сваім тэлевыступе прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Коласаўская акрузе № 106, намеснік старшыні аргкамітэту Хрысціянска-дэмакратычнага руху Максім Гацак.

“Нам не трэба армія чыноўнікаў ЖКГ і цэлае міністэрства. Варта зняць з балансу і перадаць у прыватную ўласнасць няпрофільныя стратныя актывы, пазбавіць датацый БРСМ і “Белую Русь”, забараніць купляць за кошт нашых падаткаў камунальныя лазні, цырульні, гасцініцы, хімчысткі, параходы. Прыватнікі зробяць гэта без датацый з нашых кішэняў і пры гэтым напоўняць падаткамі бюджэт і створаць новыя працоўныя месцы”, – падкрэсліў ён.

Болей навін