Дырэктар магілёўскай школы сарвала сустрэчу з выбаршчыкамі

31 жніўня 2016 08:34  |  Палітыка

Дырэктар магілёўскай школы сарвала сустрэчу з выбаршчыкамі

Дырэктар магілёўскай школы № 21 Галіна Віктарава сарвала 30 жніўня сустрэчу прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Магілёўскай Цэнтральнай акрузе № 85 Алега Аксёнава з выбаршчыкамі.

“Мы прыйшлі на сустрэчу за дзесяць хвілін, але дырэктар школы адмовілася прапусціць у залу, маўляў, ніякіх сустрэч у яе ў раскладзе няма”, – адзначыў каардынатар БХД.

Але ў акружной камісіі заявілі, што паведамлялі дырэктару школу пра сустрэчу і паказалі Алегу Аксёнаву копію ліста ў школу. “Так што сустрэча сарваная менавіта дырэктарам. Пры тым што на яе прыйшлі і прадстаўнікі АБСЕ”, – падкрэсліў прамоўца.

Болей навін