2 верасня моладзевая канферэнцыя і прэс-канферэнцыя з удзелам Жазэфа Доля

31 жніўня 2016 09:07  |  Палітыка

2 верасня моладзевая канферэнцыя і прэс-канферэнцыя з удзелам Жазэфа Доля

2 верасня адбудзецца сумесная прэс-канферэнцыя прэзідэнта Еўрапейскай народнай партыі Жазэфа Доля і лідараў Правацэнтрысцкай кааліцыі Віталя Рымашэўскага (БХД), Анатоля Лябедзькі (АГП) і Юрася Губарэвіча (РЗС).

Тэма прэс-канферэнцыі – супраца беларускіх і еўрапейскіх партый, выбарчая кампанія ў Беларусі, а таксама развіццё беларуска-еўрапейскіх стасункаў.

Таксама адбудзецца супольная канферэнцыя Жазэфа Доля з моладзевымі арганізацыямі Правацэнтрысцкай кааліцыі: Маладымі хрысціянскімі дэмакратамі, Маладымі дэмакратамі і Моладдзю Руха “За Свабоду”. У канферэнцыі ўдзельнічаюць Жазэф Доль, Марына Хоміч (МХД), Вераніка Мазуркевіч (Рух За Свабоду), Аляксей Кірыенка (МД). З прывітальным словам выступяць Віталь Рымашэўскі, Анатоль Лябедзька, Юрась Губарэвіч.

Для ўдзелу ў мерапрыемствах неабходна выслаць да канца дня 1 верасня на [email protected] свае імя і прозвішча, каб быць унесенымі ў рэгістрацыйны спіс.

Болей навін