У Крычаўскай акрузе старшыня райсавету распаўсюджвае ўлёткі без выходных дадзеных

04 верасня 2016 21:54  |  Палітыка

У Крычаўскай акрузе старшыня райсавету распаўсюджвае ўлёткі без выходных дадзеных

Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Крычаўскай акрузе № 83 Таццяна Шамбалава разам з даверанай асобай Віктарам Грэкавым падалі ў пракуратуру Хоцімскага раёну скаргу на тое, што ў Хоцімскім раёне распаўсюджваюцца ўлёткі праўладнай кандыдаткі, старшыні Крычаўскага райсавету Таццяны Марачковай без аніякіх выходных дадзеных.

Таксама па ўсёй акрузе размешчаны агітацыйныя плакаты з няпоўнымі выходнымі дадзенымі: адсутнічаюць адрас арганізацыі, якая вырабіла друкаваныя матэрыялы, прозвішча і ініцыялы замоўцы.

Прамоўца просіць пракуратуру правесці праверку і адказаць, за якія сродкі і кім выдадзеныя агітацыйныя ўлёткі без выходных дадзеных.

Рыхтуецца аналагічная скарга ў акруговую камісію з патрабаваннем аб адмене рэгістрацыі кандыдаткі Таццяны Марачковай.

Болей навін