Аляксандра Сьянава: інвестары не прыйдуць туды, дзе няма незалежнай судовай сістэмы (відэа)

08.09.2016, 18:17  |  Навіны » Палітыка

Аляксандра Сьянава: інвестары не прыйдуць туды, дзе няма незалежнай судовай сістэмы (відэа)
У Беларусі няма незалежнай судовай сістэмы. Пра гэта падчас дэбатаў на тэлеканале “Белсат” заявіла прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Асіповіцкай акрузе Аляксандра Сьянава.

“Калі судовая сістэмы залежыць ад чыноўнікаў, якія спрабуюць с дапамогай канфіскацый і штрафаў задавіць малы бізнэс, туды не пойдуць інвестары”, - адзначыла яна.

Таксама прамоўца БХД выступіла за развіццё ў рэгіёнах фермерскай гаспадаркі на падставе прыватнай уласнасці на зямлю. “Без гэтага нічога не атрымаецца”, - дадала Аляксандра Сьянава.

Навіны па тэме