Таццяна Малашчанка: трэба вярнуць беларускую мову ў парламент, школы і дзіцячыя садкі (відэа)

08 верасня 2016 18:20  |  Палітыка

Таццяна Малашчанка: трэба вярнуць беларускую мову ў парламент, школы і дзіцячыя садкі (відэа)

Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Баранавіцкай сельскай акрузе № 7 Таццяна Малашчанка падчас тэледэбатаў выступіла за тое, каб вярнуць беларускую мову ў парламент, школы і дзіцячыя садкі, а таксама прыняць шэраг законаў у падтрымку роднай мовы.

“Я заклікаю вас, сябры, вярнуцца да сваіх каранёў, да роднай мовы. Без гэтай мовы у нас няма будучыню”, – адзначыла яна.

“Без ведання сваіх каранёў, свайго мінулага мы не можам быць годнай нацыяй. Той нацыяй, якой стварыў нас Бог. Бог даў кожнаму народу сваю мову, таму “будуць народы хадзіць сваімі дарогамі”, – падкрэсліла прамоўца.

Болей навін