ЦВК і пракуратура не захацелі разбірацца з незаконнымі плакатамі старшыні Крычаўскага райсавету (фота)

10 верасня 2016 17:40  |  Палітыка

ЦВК і пракуратура не захацелі разбірацца з незаконнымі плакатамі старшыні Крычаўскага райсавету (фота)

Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына і пракуратура Хоцімскага раёна пераслалі скаргі прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Крычаўскай выбарчай акрузе № 83 Таццяны Шамбалавы на тое, што старшыня Крычаўскага райсавету распаўсюджвае агітацыйныя матэрыялы без выходных дадзеных, а акружная камісія гэта не заўважае, у Крычаўскую акружную камісіію.

“Кола ідыятызму ў нашай краіне замкнулася. Пракуратура і ЦВК пераслалі мой зварот у акруговую камісію, якая аказалася некампетэнтная цалкам, даўшы адказ яшчэ раней, у якім цвердзіць, што наяўныя на плакатах старшыні райсавету няпоўныя выходныя дадзеныя адпавядаюць закону”, – адзначыла прамоўца.

Між тым Таццяна Шамбалава і яе давераная асоба Віктар Грэкаў правялі пікеты пад бел-чырвона-белым сцягам у Крычаве, наведалі выбарчыя ўчасткі ў Чэрыкаўскім і Крычаўскім раёнах (Лабанаўка, Рэчыца, Сакольнічы), сустрэліся з выбарцамі на вуліцах Чэрыкава і Крычава, размясцілі агітацыйныя матэрыялы, размаўлялі з людзьмі, раздавалі ўлёткі.

Паводле прамоўцы, сакратаркі ўчастковых камісій спрабавалі давесці, што размяшчэнне агітацыйных матэрыялаў забаронена на будынку, дзе размешчаная ўчастковая камісія. Але пасля сумеснага прачытання метадычкі для ўчастковых камісій улёткі атрымылася размясціць. Загадчыцы крамаў таксама адмаўляліся размяшчаць улёткі ўнутры або звонку крамаў. Аднак у некаторых выпадках у выніку пагадзіліся.

Рашэнне Чэрыкаўскага райвыканкаму вызначае сярод месцаў для размяшчэння друкаваных агітацыйных матэрыялаў і інфармацыйныя стэнды гандлёвых аб’ектаў. Больш за паўгадзіны спрэчак з старшынём Чэрыкаўскага райспажыўтаварыства Ігарам Церашковым прывялі да высновы апошняга, што інфармацыйны стэнд – гэта стэнд, на якім напісана “стэнд”. А ніякія дошкі інфармацыі ў крамах не з’яўляюцца “інфармацыйнымі стэндамі”.

Простыя людзі цікавіліся, дзякавалі, з інтарэсам бралі ўлёткі. Адна сталая жанчына ў Крычаве паабяцала падтрымаць на выбарах, бо “Марачкава ўжо зажралася”. Між тым датэрміновае галасаванне ідзе напоўніцу. Толькі на Камсамольскім выбарчым участку № 69, які размешчаны ў СШ № 1 Чэрыкава, за 8 верасня прагаласавала 385 чалавек з 1500 зарэгістраваных выбарцаў.

“Паўгадзіны размовы з сакратаркай акруговай камісіі паказала, што камісія цалкам некампетэнтная. Сакратарка чытала 45-ы артыкул ВК, глядзела на плакаты з няпоўнымі выходнымі дадзенымі і пры гэтым казала, што ўсё нармалёва і правільна. А за 200 метраў ад выканкаму стаяў пікет за Марачкаву – з тымі самымі плакатамі з няпоўнымі выходнымі дадзенымі”, – падкрэсліла Таццяна Шамбалава.

Болей навін