Алег Аксёнаў: беларусы страцілі разуменне, хто такія дэпутаты парламенту (відэа)

10.09.2016, 20:49  |  Навіны » Палітыка

Алег Аксёнаў: беларусы страцілі разуменне, хто такія дэпутаты парламенту (відэа)
За апошнія 20 гадоў беларусы практычна страцілі разуменне таго, хто такія дэпутаты парламенту. Пра гэта падчас дэбатаў на тэлеканале “Белсат” заявіў прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Магілёўскай-Цэнтральнай акрузе № 85 Алег Аксёнаў.

“Людзі страцілі разуменне, што гэта людзі, якія ствараюць заканадаўства, якія працуюць на іншым узроўні, чым мясцовыя дэпутаты”, - адзначыў ён.

Пры гэтым прамоўца падкрэсліў, што з прычыны таго, што БХД у Магілёве актыўна займалася вырашэннем мясцовых пытанняў, да актывістаў часта звярталіся як да тых, хто можа вырашыць лакальныя праблемы.

Навіны па тэме