Зміцер Лупач: пакуль мы церпім, нічога не зменіцца (відэа)

10 верасня 2016 21:03  |  Палітыка

Зміцер Лупач: пакуль мы церпім, нічога не зменіцца (відэа)

Пакуль беларусы будуць цярпець тое, што адбываецца, нічога ў лепшы бок не зменіцца. Пра гэта заявіў у сваім відэазвароце да выбаршчыкаў прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Докшыцкай акрузе Зміцер Лупач.

“Начальства паводзіць сябе ўсё больш па-хамску”, – адзначыў ён.

Пры гэтым прамоўца БХД параўнаў сітуацыю ў краіне з паводзінамі хама ў аўтобусе, калі “людзі ўтуляюць галовы ў плечы, маўчаць і думаюць, што мяне не зачэпіць”. “Але гэта не так”, – падкрэсліў ён.

Болей навін