У Зэльве ў асноўны дзень перамог Алесь Масюк, у датэрміновым разгромна «прайграе»

12 верасня 2016 00:42  |  Галоўныя навіны

У Зэльве ў асноўны дзень перамог Алесь Масюк, у датэрміновым разгромна «прайграе»

Назіральнік па 62-му выбарчаму ўчастку ў Зэльве Яўген Скрабатун вывесіў афіцыйныя дадзеныя галасавання.

Адметнасцю стала, што апазіцыйны кандыдат Алесь Масюк (БХД) перамог у асноўны дзень галасавання. За Масюка аддалі галасы 177 выбарцаў, за дзейную дэпутатку парламента Алу Сопікаву — 171.

Аднак лічбы датэрміновага галасавання кардынальна адрозніваюцца ад тых, што былі пададзены ў нядзелю. Датэрмінова за Сопікаву — 653, за Масюка — 37.

У выніку па ўчастку Масюк «саступае»: 842 галасы за Сопікаву, 228 — за Масюка.

Наша Ніва

Болей навін