Алег Аксёнаў: і на гэты раз у беларусаў скралі права абіраць

15 верасня 2016 09:27  |  Палітыка

Алег Аксёнаў: і на гэты раз у беларусаў скралі права абіраць

Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Магілёўскай цэнтральнай выбарчай акрузе №85 у сваім звароце да выбаршчыкаў падзякаваў ім за падтрымку, але адзначыў, што і на гэты раз у іх скралі права выбіраць.

“Аб гэтым сведчаць шматлікія скаргі назіральнікаў, фота- і відэафакты, на якіх зафіксаваныя парушэнні з боку выбарчых камісій. Празрыстымі і сумленымі гэтыя “выбары” лічыць, хіба што, толькі Ярмошына. Але ж гэта не падстава апускаць рукі. Хрысціянскія дэмакраты з вамі, трэба вучыцца змагацца за свае, Богам дадзеныя правы”, – адзначыў ён.

“Сумесна мы здолеем вярнуць права на жыццё, на думкі і мары, права самім ладзіць сваё жыццё, то бок кіраваць краінай праз абраных, а не прызначаных дэпутатаў”, – падкрэсліў прамоўца.

Болей навін