У Маладзечне актывісты БХД раздавалі прадпрымальнікам інструкцыю паводзін з падаткавікамі (фота)

17.09.2016, 17:55  |  Навіны » Эканоміка

У Маладзечне актывісты БХД раздавалі прадпрымальнікам інструкцыю паводзін з падаткавікамі (фота)
15 верасня актывісты БХД наведалі кірмаш Маладзечанскага РайПА, дзе раздавалі памятку- інструкцыю з парадамі для ІП, распрацаваную Мікалаем Аўтуховічам – кіраўніком камітэта падтрымкі прадпрымальніцтва “Салідарнасць”.

“Беларускія прадпрымальнікі традыцыйна падвергаюцца рэпрэсіям з боку ўладаў. Беларусь – адна з нешматлікіх краінаў свету, дзе ціск на прадпрымальнікаў у выглядзе празмерных штрафаў і канфіскацый носіць планавы характар і адной са сваіх мэтаў мае забяспечваць бюджэт”, - заявіў каардынатар БХД у Маладзечне Раман Ганчароў.

Ён падкрэсліў, што нават спробы данесці інфармацыю аб тым, як абараняць сваё канстытуцыйнае права на вядзенне прадпрымальніцкай дзейнасці, выклікае ў уладаў агрэсіўную рэакцыю. Так, напрыклад, 10 чэрвеня актывісты камітэта выратавання прадпрымальніцтва, у тым ліку Алесь Макаеў, якія прыехалі ў Маладзечна, каб правесці інфармацыйныя сустрэчы з прадпрымальнікамі, былі аштрафаваны на 252 рублёў.

“Так званыя “ выбары” скончыліся, і ёсць вялікая небяспека, што ўлады зноў пачнуць “закручванне гаек”. Таму цяпер скрайне важна быць інфармаванымі аб тым, што можна і чаго нельга рабіць, калі да вас прыходзіць з праверкай падатковая”, – адзначыў Раман Ганчароў.

Навіны па тэме