Скаргу Сяргея Верамеенкі адмовіліся разглядаць без пасведчання даверанай асобы

17 верасня 2016 19:30  |  Палітыка

Скаргу Сяргея Верамеенкі адмовіліся разглядаць без пасведчання даверанай асобы

6 верасня капітан міліцыі Шэлег па загадзе старшыні ўчастковай камісіі №3 акругі №51 у Гародні выдаліў каардынатара БХД Сяргея Верамеенку, давераную асобу кандыдата, з участку для галасавання.

“Вядома, што праз некалькі хвілін я там з’явіўся ізноў. Але ў гэты ж дзень мной у пракуратуру была напісана скарга – на якой падставе афіцэр міліцыі падпарадкоўваецца грамадзянскаму чыноўніку”, – паведаміў Сяргей Верамеенка.

Паводле адказу, зварот не будзе разгледжаны, бо да скаргі не далучана даверанасць ад кандыдата, або пасведчанне Верамеенкі ў якасці даверанай асобы.

“Аказваецца, калі ў дачыненні да вас здзяйсняецца штосьці супрацьпраўнае, не забудзьцеся прад’явіць дакумент. Бо інакш прэтэнзіі на абарону вашых правоў не прымаюцца. Без “паперкі” можна хіба толькі ў шэрагу асуджаных “хімікаў” на выбарчы ўчастак крочыць. Пад наглядам канваіра. Во “весела” жывем!” – адзначыў актывіст.

Болей навін