Богдан Здраеўскі: Беларусь усё яшчэ далёкая ад еўрапейскіх стандартаў

20.09.2016, 09:37  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Богдан Здраеўскі: Беларусь усё яшчэ далёкая ад еўрапейскіх стандартаў
Па выніках першапачатковай ацэнкі парламенцкіх выбараў у Беларусі міжнароднымі назіральнікамі і праваабарончымі арганізацыямі старшыня дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Богдан Здраеўскі падкрэсліў, што Беларусь усё яшчэ далёкая ад дасягнення еўрапейскіх стандартаў. Пра гэта паведамляе сайт фракцыі Еўрапейскай народнай партыі ў Еўрапарламенце.

- Гэта былі важныя выбары ў Беларусі, асабліва з пункту гледжання будучых адносін з ЕС. Мы высока ацэньваем крокі, зробленыя ў напрамку паляпшэння выбарчага працэсу. Прагрэс бачны, але ўсё яшчэ гэтыя змены з'яўляюцца нездавальняючымі. Беларусь па-ранейшаму павінна прайсці шлях, каб дасягнуць еўрапейскіх стандартаў, - сказаў Багдан Здраеўскі.

- Ацэнка выбараў міжнароднымі арганізацыямі адмоўная. Тым не менш, упершыню за апошнія 20 гадоў, ёсць прадстаўнікі апазіцыі ў парламенце, - падкрэсліў старшыня дэлегацыі па адносінах з Беларуссю ў ЕП.

- Мы будзем працягваць падтрымліваць пра-дэмакратычныя памкненні беларускага народа. Адрасатам палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі, у першую чаргу, з'яўляюцца беларусы, і мы павінны пераканацца, што ў іх па-ранейшаму ёсць надзеі на дэмакратычныя перамены ў Беларусі. Мы чакаем хуткі прагрэс у такіх галінах, як ажыццяўленне Балонскага працэсу і паляпшэнне экалогіі. Мы таксама чакаем, што ў Беларусі, нарэшце, будзе ўведзены мараторый на смяротнае пакаранне. Шкада, што ў сувязі з выбарамі Беларусь зрабіла толькі невялікі крок наперад, - падкрэсліў ён.

Навіны па тэме