Севярынца будуць судзіць за мітынг супраць фальсіфікацыяў

11 кастрычніка 2016 09:34  |  Галоўныя навіны

Севярынца будуць судзіць за мітынг супраць фальсіфікацыяў

Сустаршыня БХД Павел Севярынец атрымаў з Цэнтральнага РАУС Менску копію адміністрацыйнага пратаколу па артыкуле 23.34 частка 3 КоАП – за “арганізацыю і актыўны ўдзел у мітынгу 12 верасня”. Сутнасць правапарушэння выражалася ў тым, што Севярынец “стаяў на фоне расцяжкі “ЛУКАШЭНКА, СЫХОДЗЬ”, выкрыкваў “Жыве Беларусь!” і “публічна выражаў сваё меркаванне адносна выбараў у ППНС”.

Нагадаем, 12 верасня у Менску прайшла мірная акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў у “Палату Прадстаўнікоў”.

“Беззаконню няма межаў – пракаментаваў сітуацыю прэс-службе БХД Павел Севярынец, – спярша рэжым фальсіфікуе выбары, а затым яшчэ і карае грамадзянаў, нязгодных з парушэннем закона, вялізнымі штрафамі. Мала таго – пры гэтым лямантуюць пра “лібералізацыю” і разлічваюць на чарговы крэдыт МВФ, каб выдаць заробкі фальсіфікатарам ды прэтарыянцам. Відавочнае беззаконне”.

Болей навін