Севярынца будуць судзіць 18 кастрычніка аб 11:30

13.10.2016, 10:32  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Севярынца будуць судзіць 18 кастрычніка аб 11:30
Сустаршыне БХД Паўлу Севярынцу перадалі павестку ў суд Фрунзенскага раёна Мінска з патрабаваннем з'явіцца на працэс у справе арганізацыі і ўдзелу ў акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў 12 верасня. Cуд прызначаны на аўторак 18 кастрычніка аб 11.30 па адрасе Дуніна-Марцінкевіча 1-1.

На пытанне, чаму справу разглядае менавіта Фрунзенскі суд (плошча Кастрычніцкая размяшчаецца ў Цэнтральным раёне), сакратар суду паведаміла, што Цэнтральны суд "загружаны". Няйнакш, загружаны ліпавымі працэсамі супраць дэманстрантаў.

Сутнасць правапарушэння выражалася ў тым, што Севярынец "стаяў на фоне расцяжкі "ЛУКАШЭНКА, СЫХОДЗЬ", выкрыкваў "Жыве Беларусь!" і "публічна выражаў сваё меркаванне адносна выбараў у ППНС".

Нагадаем, 12 верасня у Менску прайшла мірная акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў у "Палату Прадстаўнікоў".

Навіны па тэме