Жыхары вёскі Кабакі так і не дачакаліся чыстай пітной вады

13 кастрычніка 2016 11:11  |  Грамадства

Жыхары вёскі Кабакі так і не дачакаліся чыстай пітной вады

Жыхары вёскі Кабакі працягваюць піць водаправодную ваду, якая не адпавядае санітарным нормам. І гэта пасля таго, як бярозаўская ўлада адрапартавала ў лісце для вяскоўцаў і Берасцейскай санэпідстанцыі, што водазабеспячальная сістэма прамытая. Але прамылі толькі трубы, а не свідравіну.

Сістэму не прамывалі больш за 30 гадоў, кажа мясцовы дэпутат ад БХД Валер Білібуха:

— Абласная санстанцыя дала ім рэкамендацыі прамыць водазябеспячэнне і свідравіну. Водазабеспячэнне нібы прамылі, але на свідравіне зрабілі імітацыю прамыўкі вежы. Павесілі яны абвестку, што ў такі дзень з такой па такую гадзіну ў водаправодзе будзе адсутнічаць вада, але вада не знікала ні ў прыватным сектары, ні ў школе, ні ў дзіцячым садку.

Паводле дэпутата і іншых вяскоўцаў, прамыць свідравіну без адключэння вады немагчыма і слядоў прамыўкі няма. Падпісант хлуслівага адказу намеснік старшыні Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта па сельскай гаспадарцы Аляксей Жоўцікаў параіў Валерыю Білібуху звяртацца ў вышэйстаячыя інстанцыі. Жыхары вёскі Кабакі скарыстаюцца гэтай парадай.

Беларускае Радыё Рацыя

Болей навін