Аршанскія правацэнтрысты падалі заяўкі на пікеты супраць фальсіфікацый

17 кастрычніка 2016 16:28  |  Палітыка

Аршанскія правацэнтрысты падалі заяўкі на пікеты супраць фальсіфікацый

17 кастрычніка аршанскія актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі падалі заяўкі на пікеты 4 і 5 лістапада на тэму “Не фальсіфікацыі выбараў”. Пра гэта паведаміў каардынатар БХД у Воршы Яўген Анішчанка.

Таксама аналагічныя заяўкі падалі актывісты Руху “За Свабоду” і Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Адпаведнае рашэнне прынятае на пасяджэнні аршанскай правацэнтрысцкай кааліцыі.

Болей навін