Акцыя салідарнасці з Эдуардам Пальчысам: “Адзін-восем-шэсць-тры – імперыя, памры!”

18 кастрычніка 2016 08:50  |  Галоўныя навіны

Акцыя салідарнасці з Эдуардам Пальчысам: “Адзін-восем-шэсць-тры – імперыя, памры!”

У Менску ля будынку гарадскога суда працягваецца акцыя салідарнасці з блогерам, стваральнікам сайту 1863х.com Эдуардам Пальчысам. Ад пяці да дзесяці чалавек штодня з бел-чырвона-белымі сцягамі скандуюць лозунгі “Свабоду палітвязням!”, “Незалежнасць!”, “Адзін-восем-шэсць-тры – імперыя, памры!”

За акцыяй назіраюць каля дзесяці супрацоўнікаў міліцыі ў форме і цывільным.

У акцыі бяруць удзел сябры БХД, у прыватнасці сустаршыня партыі Павел Севярынец.

Працяг закрытага суда і акцыі – у аўторак 18 кастрычніка а 10.00. Адрас – Дуніна-Марцінкевіча, 1-3 (метро “Спартыўная”).

Болей навін