Сустаршыні БХД сустрэліся з прадстаўніцай Дзярждэпартаменту ЗША

19 кастрычніка 2016 10:32  |  Галоўныя навіны

Сустаршыні БХД сустрэліся з прадстаўніцай Дзярждэпартаменту ЗША

Сустаршыні БХД Віталь Рымашэўскі і Павел Севярынец у складзе дэлегацыі дэмакратычных сілаў Беларусі сустрэліся з намесніцай памочніка Дзяржсакратара ЗША па Еўропе і Еўразіі Брыджыт Брынк. Лідары БХД закранулі пытанні становішча ў Беларусі, палітвязняў, рэпрэсіяў, рэгістрацыі БХД.

Брыджыт Брынк знаходзіцца з візітам ў Беларусі 18–19 кастрычніка. Гэта ўжо трэці яе візіт у Менск: яна наведвала Беларусь у лістападзе 2015 году і ў траўні 2016-га.

Гэтым разам спадарыня Брынк сустрэлася з міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімірам Макеем, а таксама з прадстаўнікамі апазіцыйных партыяў, грамадзянскай супольнасці і праваабаронцамі. І на ўсіх гэтых сустрэчах абмяркоўваўся ўвесь спектр двухбаковых адносін.

Болей навін