На Клубе жаночага лідарства ў Віцебску абмеркавалі міжпартыйную супрацу (фота)

31.10.2016, 09:28  |  Навіны » Палітыка

На Клубе жаночага лідарства ў Віцебску абмеркавалі міжпартыйную супрацу (фота)
29 кастрычніка ў Віцебску адбылося паседжанне Клуба жаночага лідарства - міжпартыйнай пляцоўкі на чале з каардынатарам БХД Віцебшчыны Таццянай Севярынец. Гэтым разам тут сабраліся кандыдаты ў дэпутаты з прадстаўнікамі сваіх каманд з Віцебска, Воршы, Глыбокага і іншых рэгіёнаў як ад Правацэнтрысцкай кааліцыі, так і іншых структур.

Абмяркоўваўся аналіз кампаній, высновы і далейшая супраца з мэтай стварыць адмысловую пляцоўку аб'яднання дэмсілаў Прыдзвіння. Правялі бліц-планаванне працы з выбаршчыкамі ў рэгіёнах, падрыхтоўкі да мясцовых выбараў 2018 года. Быў прэзентаваны буклет з аналізам і рэкамендацыямі па праблемах краіны, падрыхтаваны сумесна кіраўнікамі ўсіх клубаў краіны.

Гучалі на паседжанні і песні ў выкананні барда, аднаго з кандыдатаў, Георгія Станкевіча. Яшчэ адзін актывіст з Езярышча таксама праспяваў сваю песню, што натхняла слухачоў.

За два гады існавання Клуба жаночага лідарства на Віцебшчыне праведзена каля 20 паседжанняў па розных праблемах жыцця: бізнес, медыцына, сельская гаспадарка, эканоміка, мясцовае самакіраванне, права. З'явіліся новыя актывісты, вырашаны шэраг праблем у рэгіёнах.

Навіны па тэме