Падача подпісаў за паляпшэнне якасці пітной вады ў горадзе Менску

02 лістапада 2016 13:54  |  Новости

Падача подпісаў за паляпшэнне якасці пітной вады ў горадзе МенскуБеларускія хрысціянскія дэмакраты 3 лістапада будуць падаваць ў Менгарвыканкам подпісы грамадзян за паляпшэнне якасці пітной вады ў горадзе Менску. Запрашаем журналістаў 3 лістапана ў 11.00 каля Мінгарвыканкама.

Падпісанты звароту патрабуюць ад уладаў паскорыць працэс праектавання і будаўніцтва аб’екта «Перавод г.Менска на водазабеспячэнне з падземных крыніц» і павялічыць яго фінансаванне для выканання работ у тэрмін да 2020 года; падаць інфармацыю пра тое, якая праца была праведзена па рэалізацыі Дзяржпраграмы па водазабеспячэнні і водаадвядзенні “Чыстая вада” за 2011 -2015 гады ў частцы выканання задачы па паэтапным пераводзе Менска на водазабеспячэнне з падземных крыніц, і які аб’ём фінансавання і з якіх крыніц быў прыцягнуты для выканання гэтай задачы. Апроч таго, менчукі патрабуюць даць план мерапрыемстваў, аб’ёмаў і крыніц фінансавання па рэалізацыі аб’екта «Перавод г.Менска на водазабеспячэнне з падземных крыніц» у рамках Дзяржпраграмы па водазабеспячэнні і водаадвядзенні “Чыстая вада” на 2016 -2020 гады.

Удзел у мерапрыемстве прымуць Віталь Рымашэўскі, Вольга Кавалькова і Дзяніс Садоўскі.

Болей навін