СЕВЯРЫНЕЦ АШТРАФАВАНЫ НА 35 БАЗАВЫХ ЗА АКЦЫЮ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СЦЯГА

03.11.2016 13:42  |  Новости, Новости БХД, Навіны, БХД

СЕВЯРЫНЕЦ АШТРАФАВАНЫ НА 35 БАЗАВЫХ ЗА АКЦЫЮ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СЦЯГАСустаршыня БХД Павел Севярынец аштрафаваны на 35 базавых велічыняў за ўдзел у акцыі "Дзень нацыянальнага сцяга", прымеркаванай да 25-годдзя прыняцця дзяржаўным бел-чырвона-белага палотнішча.

Справу чамусьці разглядаў Савецкі суд Менску, хаця акцыя адбывалася на тэрыторыі Цэнтральнага.

"Держал в руках бело-красно-белый флаг и кричал "Жыве Беларусь!" - так сфармуляваная сутнасць "правапарушэння".

"Што ж гэта за дзяржава такая, штафуе за нацыянальны сцяг і патрыятычны лозунг? Мы што, пад акупацыяй? - у каментары прэс-службе БХД задае рытарычныя пытанні Павел Севярынец. - Беспамяцтва і беззаконне."

Нагадаем, 19 верасня, у 25-ую гадавіну прыняцця бел-чырвона-белага сцягу дзяржаўным Малады Фронт арганізаваў у Менску мірную акцыю Дзень нацыянальнага сцягу.

Новости по теме