7 лістапада акцыя памяці ахвяраў камуністычнага рэжыму

04 лістапада 2016 15:20  |  Галоўныя навіны

7 лістапада акцыя памяці ахвяраў камуністычнага рэжыму7 лістапада а 12.00 каля будынка КДБ адбудзецца акцыя памяці ахвяраў камуністычнага рэжыму.

Менгарвыканкам адмовіў у правядзенні ў Менску 7 лістапада шэсця і мітынгу памяці ахвяраў камуністычнага рэжыму. Заяўнікі акцыі, лідары Правацэнтрысцкай кааліцыі паведамілі, што змяняюць фармат, але не адмаўляюцца ад яе правядзення. Па словах сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага, ён, а таксама старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і лідар Руху „За свабоду” Юрась Губарэвіч апоўдні 7 лістапада прыйдуць да будынку КДБ з партрэтамі ахвяраў палітычных рэпрэсій і запаляць знічкі:

– Таксама будзе там пэўны флэшмоб, у якім будзе прапанавана паўдзельнічаць усім мінакам. На гэты раз шэсце мы праводзіць не будзем, таму што падчас шэсця ў выніку адмовы па-сутнасці на ўсіх удзельнікаў шэсця будуць складзеныя пратаколы. Мы ведаем, чым гэта заканчваецца – гэта штрафы. Дзеля таго, каб не падстаўляць людзей, мы не заклікаем прыходзіць на гэтую акцыю, але мы там будзем. І мы перакананыя, што да нас далучацца іншыя.

Таксама а 15-й гадзіне 7 лістапада ў мемарыяле Курапаты плануецца правядзенне экскурсіі для ўсіх жадаючых, а ўвечары, а 18-й гадзіне, у зале сядзібы Партыі БНФ адбудзецца прэзентацыя дакументальнага фільма „Суд над камунізмам” і дыскусія на тэму „Наступствы рэпрэсій камуністычнага рэжыму”. Вечарына завершыцца канцэртам спявачкі Касі Камоцкай.

Болей навін