У Магілёве збіраюць подпісы супраць дэкрэта аб «дармаедаў»

08 лістапада 2016 11:05  |  Галоўныя навіны

У Магілёве збіраюць подпісы супраць дэкрэта аб «дармаедаў»

МХД Магілёва разам з партнёрамі па правацэнтрысцкай кааліцыі ўдзельнічаюць у кампаніі па зборы подпісаў за адмену дэкрэта No3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”.

«Гэты дэкрэт не адпавядае сённяшняй эканамічнай рэчаіснасці. На фоне росту беспрацоўя, скарачэння працоўных месцаў, немагчымасці развівацца прыватнаму бізнэсу і індывідуальнаму прадпрымальніцтву, а моладзі працаўладкавацца нашы грамадзяне замест падтрымкі з боку дзяржавы, якая пазіцыянуе сябе як сацыяльную, вымушаныя яшчэ плаціць немалыя грошы за адсутнасць працы. Дэкрэт таксама не прыносіць выгады дзяржаве. Аплата працы людзей, якія займаюцца спагнаннем грашовых сродкаў, паглынае ўвесь той прыбытак, які нібыта мог пайсці ў даход дзяржавы, не кажучы ўжо пра тое, каб людзям наогул убачыць, куды ідуць іх падаткі!» – адзначыў лідар МХД Магілёва Андрэй Бодзілеў.

«Мы разам з людзьмі, хочам пачуць ад прызначаных дэпутатаў, якія прадстаўляюцца народнымі абраннікамі, што яны зрабілі для таго, каб дадзены дэкрэт быў адменены. Людзі стаміліся ад непрадуманых, бессістэмна законаў», – падкрэсліў ён.

Актывісты з дапамогай збору подпісаў маюць намер таксама даведацца ад дэпутатаў, у тым ліку прадстаўніка Магілёва Ігара Марзалюка, які раней прызнаў, што дэкрэт супярэчлівы і недасканалы, «якія крокі да адмены супярэчлівага закона былі зробленыя, як глыбока яго праманіторылі і, галоўнае, якія крокі будуць зробленыя, каб больш дурныя і супярэчлівыя законы, указы і дэкрэты не прымаліся».

Болей навін