10 лістапада стагоддзе БХД абмяркуюць у Нясвіжы і Стоўбцах

08 лістапада 2016 11:24  |  БХД

10 лістапада стагоддзе БХД абмяркуюць у Нясвіжы і Стоўбцах

У чацвер 10 лістапада сустаршыня БХД Павел Севярынец правядзе сустрэчы наконт адзначэння 100-годдзя БХД у Нясвіжы і Стоўбцах.

Нясвіж звязаны з лёсам і дзейнасцю аднаго з кіраўнікоў БХД ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага, а Стаўбцоўскі раён – месца працы заснавальніка “Крыніцы” Люцыяна Хвецькі.

Тыя, хто жадае ўдзельнічаць у сустрэчах, калі ласка, тэлефануйце 80295160861 (Павел).

Болей навін