МХД і АГП перадалі дэпутату Марзалюку подпісы супраць дэкрэта аб дармаедстве

16 лістапада 2016 09:49  |  Грамадства

МХД і АГП перадалі дэпутату Марзалюку подпісы супраць дэкрэта аб дармаедстве

Маладыя хрысціянскія дэмакраты Магілёва сумесна з Аб’яднанай грамадзянскай партыяй перадалі сабраныя подпісы супраць дэкрэта аб дармаедстве ў грамадзянскую прыёмную дэпутата Ігара Марзалюка.

Таксама подпісы плануецца перадаць і іншым прызначэнцам ад Магілёва – Салаўёву, Старавойтаву, Петрашовай, Хішчанку.

«Прымусіць гэтых дэпутатаў працаваць – адна з нашых задач. Калі яны ўжо знаходзяцца ў парламенце і атрымліваюць заробак, крыніцай якой з’яўляюцца падаткі людзей», – адзначыў лідар МХД Магілёва Андрэй Бодзілеў.

Болей навін