22 лістапада – аргкамітэт 100-годдзя БХД у Менску

21.11.2016, 11:22  |  Галоўныя навіны, БХД

22 лістапада – аргкамітэт 100-годдзя БХД у Менску
У аўторак 22 лістапада ў Менску пройдзе сустрэча Нацыянальнага аргкамітэту адзначэння 100-годдзя БХД. На паседжанне запрошаныя не толькі сябры БХД, але і гісторыкі, краязнаўцы, навукоўцы, якія не належаць да партыі.

На сустрэчы будзе агучаная інфармацыя пра хаду падрыхтоўкі да юбілею БХД, абмеркаваныя планы канферэнцыяў, інфармацыйнай кампаніі і шырокага святкавання 100-годдзя БХД па ўсёй краіне.

Сустрэча пройдзе з 12.00 да 14.00. Жадаючым прысутнічаць трэба звязацца з каардынатарам аргкамітэту - Паўлам Севярынцам (80295160861).

Навіны па тэме