Запрашаем на круглы стол па сітуацыі з пітной вадой у Менску

22 лістапада 2016 13:55  |  Галоўныя навіны

Запрашаем на круглы стол па сітуацыі з пітной вадой у Менску

Запрашаем на круглы стол «Чыстая вадаправодная вада для менчукоў: рэальнасць ці міф?», які адбудзецца 23 лістапада а 14:00 (рэгістрацыя ўдзельнікаў з 13:30) па адрасе: Менск, праспект Незалежнасці, д.11, гатэль «Менск», 1 корпус, 2 паверх, канферэнц-зала. Круглы стол арганізаваны па ініцыятыве Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай.

Свой удзел у канферэнцыі пацвердзіў намеснік старшыні Менгарвыканкама Ігар Карпенка. Таксама запрошаныя і абяцалі даслаць сваіх прадстаўнікоў Менскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, адміністрацый Маскоўскага, Кастрычніцкага і Фрунзенскага раёнаў, Менсквадаканалу, Правацэнтрысцкай кааліцыі, беларускай грамадскасці, навукоўцы.

На круглым стале плануецца абмеркаваць:

1. Праблема якасці вадаправоднай вады ў Маскоўскім, Фрунзенскім і Кастрычніцкім раёнах Менска.

2. Вынікі рэалізацыі дзяржпраграмы па водазабеспячэнні і водаадвядзенні “Чыстая вада” на 2011 – 2015 гады ў Менску і яе фінансаванне.

3. План мерапрыемстваў па пераводзе Менска на ваду з падземных крыніц у рамках падпраграмы 5 «Чыстая вада» дзяржпраграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2016-2020 гады, фінансаванне падпраграмы.

4. Меры, неабходныя для паскарэння працэсу пераводу Менска на ваду з падземных крыніц.

Мерапрыемства праводзіцца ў рамках работы Асамблеі народных прадстаўнікоў.

Для атрымання дадатковай інфармацыі просьба звязацца па тэлефоне: 80296424758 (Дзяніс Садоўскі).

Болей навін