Павел Севярынец: міліцэйскае беззаконне пераходзіць усе межы

01.12.2016, 15:46  |  Навіны » Грамадства

Павел Севярынец: міліцэйскае беззаконне пераходзіць усе межы
8 снежня на чарговым Праваабарончым форуме ў Менску будзе абавязкова разгледжаная "справа Барбашынскіх" - злачыннае забойства жыхыра Слуцка Ігара Барбашынскага міліцыянтамі і асуджэнне ягонага брата, паведаміў сустаршыня БХД Павел Севярынец.

- Апошнія выпадкі дэманстратыўнага і беспакаранага ўжывання гвалту супрацоўнікамі МУС выходзяць за ўсе межы, - заявіў у інтэрвію прэс-службе БХД Павел Севярынец. - Людзей забіваюць без суда і следства, як у сталінскія часы. Ніхто не нясе за гэта адказнасці - наадварот, Івана Барбашынскага, брата забітага Ігара, прыводзяць у суд на ланцугу, як сабаку. Безумоўна, мы дапаможам сям'і Барбашынскіх і будзем дамагацца пакарання тых, хто гэтае злачынства здзейсніў.

Праваабарончы форум, адным з арганізатараў якога з'яўляецца БХД, пройдзе ў чацвер 8 снежня ў Менску і пачнецца а 18.00 па адрасе Чарнышэўскага 3.

Навіны па тэме