МХД і Маладыя Дэмакраты падпісалі дамову пра паглыбленае супрацоўніцтва

03 снежня 2016 14:49  |  Палітыка

МХД і Маладыя Дэмакраты падпісалі дамову пра паглыбленае супрацоўніцтва

На з’ездзе аргкамітэту ГА “Маладыя хрысціянскія дэмакраты” 3 снежня лідары МХД Марына Хоміч і “Маладыя дэмакраты” (моладзь АГП) Алена Луцковіч падпісалі дамову аб паглыбленні супрацы як унутры Беларусі, так і на міжнароднай арэне.

МХД і МД дамовіліся загадзя паведамляць пра планаваныя мерапрыемствы, каардынаваць дзеянні на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Пагадненне адкрытае для падпісання іншымі моладзевымі арганізацыямі.

“Ідэю, як і веру цяжка знішчыць. У МХД ёсць і ідэя, і вера, так што вы практычна непераможныя”, – адзначыла Алена Луцковіч, звяртаючыся да ўдзельнікаў з’езду.

У сваю чаргу прадстаўнік Моладзі “Руху За Свабоду” Кірыл Стаселька выказаў спадзеў на тое, што вялікія перспектывы і магчымасці супрацоўніцтва МХД і МРЗС будуць скарыстаныя на 100%.

“Сёння ўзнікаюць усё новыя і новыя выклікі. Але ўзнікаюць і новыя магчымасці. Ад вас залежыць, ці вы рэалізуеце свае магчымасці, ці здолееце паўплываць на моладзь, грамадства. Ад вас залежыць, якім шляхам беларуская моладзь пойдзе далей”, – сказаў ён.

Плённай працы на з’ездзе і новага імпульсу ў развіцці арганізацыі пажадаў у сваім выступе прадстаўнік Моладзі БНФ.

Болей навін