У Глыбокім ушануюць памяць Карузы і Ластоўскага, у Празароках – ксяндза Пятроўскага

12.12.2016, 08:35  |  Навіны » БХД

У Глыбокім ушануюць памяць Карузы і Ластоўскага, у Празароках – ксяндза Пятроўскага
Падчас сустрэчаў у Празароках і Глыбокім менскі дэсант хрысціянскіх дэмакратаў падрыхтаваў адзначэнне 100-годдзя БХД на Глыбоччыне.

Сустаршыня БХД Павел Севярынец, ягоная жонка Вольга і рэжысёр Аляксей Туровіч наведалі мясціны, звязаныя з дзейнасцю аднаго з заснавальнікаў "Хрысціянскай злучнасці" Вацлава Ластоўскага, старшыні ЦК БХД Паўла Карузы і знакамітага беларускага ксяндза, заснавальніка БХДЗ, Міхаіла Пятроўскага.

У Празароках сябры БХД сустрэліся з мясцовымі жыхарамі і пабывалі ў касцёле, дзе хрысцілі Міхаіла Пятроўскага.

У Глыбокім адбылася сустрэча з сябрамі і прыхільнікамі БХД ў справе адзначэння 100-годдзя БХД.

У Глыбокім ушануюць памяць Карузы і Ластоўскага, у Празароках – ксяндза Пятроўскага
У Глыбокім ушануюць памяць Карузы і Ластоўскага, у Празароках – ксяндза Пятроўскага

Навіны па тэме