14 снежня – сустрэча да 100-годдзя БХД у Бабруйску

12.12.2016, 08:40  |  Галоўныя навіны, БХД

14 снежня – сустрэча да 100-годдзя БХД у Бабруйску
У сераду 14 снежня ў Бабруйску па адрасе Кастрычніцкая 173а пройдзе сустрэча з сустаршынём БХД Паўлам Севярынцам, прысвечаная адзначэнню 100-годдзя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Пачатак а 18:00.

Бабруйшчына - месца жыцця і дзейнасці легендарнага пастара, хрысціянскага дэмакрата Эрнста Сабілы, якому ў юбілейны для БХД год споўніцца 85.

Таксама на сустрэчы плануецца абмеркаваць грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі і правесці прэзентацыю "Беларускай хрысціянскай азбукі" ды іншых беларускіх хрысціянскіх выданняў.

Запрашаем зацікаўленых і журналістаў. Уваход вольны.

Навіны па тэме