За бел-чырвона-белы сцяг Рамана Ганчарова аштрафавалі на 1050 рублёў

12 снежня 2016 09:18  |  Палітыка

За бел-чырвона-белы сцяг Рамана Ганчарова аштрафавалі на 1050 рублёў

26 кастрычніка суддзя суду Цэнтральнага раёна Менска Вікторыя Шабуня асудзіла каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Маладзечне Рамана Ганчарова за ўдзел у несанкцыяваным пiкетаваннi.

Адпаведны пратакол актывіст атрымаў днямі па пошце.

За тое, што Раман Ганчароў 30 верасня, 5, 7 і 10 кастрычніка ў падземным пераходзе станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Менску размясціў стэнд з тканіны з малюнкам бел-чырвона-белага сцяга і надпісам “бел-чырвона-белы, сцяг Хрыста” і збіраў подпісы, каб бел-чырвона-беламу сцягу надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, яму прысудзілі 50 базавых велічынь (1050 рублёў) штрафу.

Болей навін