Павіншуйце з днём народзінаў Ірыну Моцную!

12 снежня 2016 16:21  |  Грамадства

Павіншуйце з днём народзінаў Ірыну Моцную!

13 снежня ў Ірыны Моцнай дзень народзінаў – ёй споўніцца 50 год! Шматдзетная і прыёмная маці была асуджана па сфабрыкаванай справе на 4 гады калоніі. БХД праводзіць кампанію ў яе падтрымку.

Беларуская хрысціянская дэмакратыя жадае ёй веры, моцы і трываласці і заклікае ўсіх падтрымаць яе, даслаўшы ліст або паштоўку.

Яе адрас: вул.Антошкіна, 3
ПК-4, атр.5
246035, г.Гомель
Моцнай Ірыне Уладзіміраўне

Таксама ёй можна адправіць тэлеграму, патэлефанаваўшы на нумар 166.

Болей навін