Дзяніс Садоўскі: можна дакладна засведчыць, што АБСЕ гэтыя выбары не прызнала

20 снежня 2016 14:03  |  Галоўныя навіны

Дзяніс Садоўскі: можна дакладна засведчыць, што АБСЕ гэтыя выбары не прызнала

Адказны сакратар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, адзін з кіраўнікоў кампаніі назірання “Права выбару” Дзяніс Садоўскі заявіў bchd.info, што выніковая справаздача АБСЕ пра парламенцкія выбары ў Беларусі з’яўляецца даволі ўзважанай і дакладна дэманструе асноўныя факты фальсіфікацый і маніпуляцый з вынікамі выбараў.

“Яна паказвае, што патрэбныя сур’ёзныя рэформы выбарчай сістэмы, а таксама рэальныя змены праваўжывальнай практыкі. Краевугольным каменем прызнання выбараў па-ранейшаму застаюцца тры асноўныя этапы, якасць якіх улада з кожным годам толькі больш і больш пагаршае. Гэта прысутнасць у выбарчых камісіях прадстаўнікоў апазіцыі, якіх з кожным годам робіцца ўсё менш. Гэта датэрміновае галасаванне і маніпуляцыя з яўкай падчас дадзенага этапу. А таксама непразрысты падлік галасоў і закрытасць яго ад назіральнікаў”, – адзначыў ён.

“Такім чынам, можна дакладна засведчыць, што АБСЕ гэтыя выбары не прызнала, а ўлады па-ранейшаму фальсіфікуюць выбары”, – падкрэсліў адказны сакратар БХД.

Болей навін